Баранавіцкая філія Таварыства беларускай мовы і дзіцячая мастацкая школа:
Пленэр у гонар 215-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага мастака і скульптара Рафаэля Слізьня
вёскі Бартнікі і Вольна Баранавіцкі раён
29 чэрвеня 2019
29 чэрвеня 2019 ў Баранавіцкім раёне адбыўся пленэр у гонар 215-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака і скульптара Рафаэля Слізня. Яго арганізавалі Баранавіцкі філіял Таварыства беларускай мовы і дзіцячая мастацкая школа. Удзельнікі пленэра адправіліся ў родныя мясціны вядомага мастака - у вёску Бартнікі, дзе застаўся драўляны маёнтак і ў Вольна - радавое гняздо Слізняў.
У Баранавіцкім раёне нямала цікавых месцаў, якія распавядаюць пра гісторыю і культуру Беларусі. Пабываць у вёсках Бартнікі і Вольна - значыць, пранікнуцца іх легендамі, гістарычнай і культурнай спадчынай.
На працягу ўсёй экскурсіі ўдзельнікі пленэра даведваліся шмат цікавага, размаўлялі, а галоўнае, тварылі. І іх творчасці не было межаў. Працы плянэраўцаў атрымаліся вельмі цікавымі. Бо ў кожнага юнага мастака - свой погляд і свае эмоцыі. А працэс сумеснай творчасці - значна цікавей.
Былы маёнтак сям'і Слізняў ў в. Бартнікі Баранавіцкага раёна:
У 18-19 стагоддзях у вёсцы Вольна размяшчалася сядзіба роду Слізняў. Да нашых дзён ад сядзібы захаваліся толькі бровар, некалькі гаспадарчых пабудоў, а таксама частка пейзажнага парку, ў якім размешчана галоўная славутасць Вольна - будынак Траецкай царквы, пабудаванай першапачаткова як касцёл манаскага ордэна базыльянаў ў 1768 годзе. Пасля паразы паўстання 1830 года, манастыр быў зачынены, а грэкакаталіцкі касцёл у 1895 годзе ён быў пераасвечаны ў праваслаўную царкву і з'яўляецца такой і па сённяшні дзень.
Мы даўно звыкліся і часта не заўважаем прыгажосць родных мясцін. Вочы мастака, хоць і юнага, усе заўважаюць і яго пэндзаль ўкладвае гэтую прыгажосць у свой твор і адкрывае самае важнае для ўсіх нас.
*Опубликовано проектом Superovo