Аляксей Белы
Жыві, дзе ўдосталь ветру…
“Жыві, дзе ўдосталь ветру…” - пад такой назвай у траўні 2018 года выйшла ў свет чарговая, восьмая, кніга сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-центра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксея Белага. У яе ўвайшлі вершы, эсэ пра дзяцінства, вучобу , работу, уласныя пачуцці і адчуванні…
Так сталася, што нарадзіўшыся пад Івацэвічамі ў невялікай весачцы Міхнавічы, дзе і рэчкі “сваей” не было, Алякесей Белы з самых юных гадоў марыў пра далекія падарожжы. Невыпадкова з аднакласнікам Анатолем яны ўжо ў класе семым змайстравалі з дошак лодку і задумалі на веслах дайсці на ей па Жыгулянцы, Ясельдзе, прыпяці і Дняпры аж.. да Чорнага мора! Гэта была нерэальная мара. Але лодка з фанернымі бартамі і шпангоўтамі з крывых сасновых галін ўсе ж прайшла выпрабаванне на сажалцы пад назвай Мышэчак. Потым ў жыцці было шмат чаго. Работа пасля восьмага класа з геолагамі, дзе вясковы хлопец упершынюпачуў песні Высоцкага і Візбара, навучанне ў Карэліі “на марака”, Запаляр’е, Салаўкі, вахты ля штурвала парахода ў белыя ночы, войска, праца на рацэ памочнікам капітана цеплахода, яшчэ вучоба, на гэты раз у Вузах, больш за трыццаць гадоў працы ў журналістыцы, вандроўка ў далекія краіны і па роднай беларусі. І, вядома ж, верші, паэмы (подробнее...).
Да гэтай кніжкі свет пабачылі зборнікі Аляксея Белага: “Тридцать второе августа”, “Невольничьи песни», “Каляровыя сны”, “Боскі вецер правінцыі”, “Кветкі ў стагах”, “Прыватны сектар”, “Ад Грыўды да Ганвіка” (проза).
Новы зборнік – гэта згадкі пра тое, што давялося адчуць і перажыць, зноў, ужо ў сталым узросце, апыніўшыся на Салавецкіх астравах, узышоўшы на вяршыню Чэгета ці падняўшыся да Прытулку-11 на Каўказе; гэта і гістарычныя накіды, вершы пра чалавечыя пачуцці. У васьмы зборнік паэта ўвайшлі творы, прысвечаныя паўстанцу, вучонаму, нацыянальнаму герою Чылі Ігнату Дамейку, які праз жыцце пранес любоў да Беларусі; а таксама эсе пра жыццевы шлях і творчасць выбітных беларускіх літаратараў Дануты Бічэль і Міколы Купрэева, з лесам якіх Аляксея Белага звязвала і звязвае шмат цікавых падзей і цеплых успамінаў.
Не ўсе творы, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, напісаныя “на адным уздыху”. Некаторыя з іх чакалі дапрацоўкі доўгія гады… Вядома ж, праца над словам заўсёды была для Аляксея Белага карпатлівай, сур'ёзнай, удумлівай. У сваей новай кніге паэт выказаў і мары пра новыя падарожжы, дзе штормы, хвалі, вецер, дзе белыя , часта недасягальныя вяршыні… Зрэшты, судзіце самі, нашы дарагія чытачы.
ВЯРТАННЕ
І радасці ў жыцці было, і слез,
І горыч палыну, і з хлебам скварка.
Ды бацька мой не наракаў на лес.
І мне не варта.
У памяці ўсе гэта ажыве
Так, нібы ты ў чымсць вінаваты.
Якія мы ўжо панеслі страты…
А шчасце – легчы ўлетку на траве
Пад яблыняю каля родная хаты!
КАЛІ НАМ ТОЛЬКО ТРЫЦЦАЦЬ З НЕЧЫМ…
Конь у лузе зоймецца смехам,
Затрасе непадрэннай грывай.
Разляціцца па лесе рэха.
Лета. Ранак. І ты – шчаслівы.
Добра стомлены, нават потны,
Пакладзешь касу на траву.
Як цудоўна і бесклапотна:
Ні дірэктараў тут, ні ротных –
Кветкі дураць табе галаву!
ЗАПАЛЯР’Е
Тут месяцамі сонейка няма,
Мароз і вецер нам скавалі волю,
У гэтым порце столько год зіма –
Тут недалека і Паўночны полюс!
Глядзішь на бель, ажно губляеш зрок,
Нібыті ўчора раптам нешта страціў,
І думаеш: а раптам незнарок
Надумае хто і сюды патрапіць?
…У гэты край і птушак недалет,
І ў летку не паходзіць тут араты.
А мой буксір усе ламае лед –
Хай будзе чыстым для гасцей фарватар.
НА ПОДСТУПАХ ДА ЭЛЬБРУСА
Каўказ – ен не бацька хросны,
Ды чуеш у ім патрэбу,
І каб закрануць аблокі –
Не трэба нам верталет
Ідзем мы туды, дзе сосны,
Дзе скалы і нават лед.
А можа, ідзем на неба…
НА ШЛЯХУ З БАРСЕЛОНЫ
Што ты там парабляш і як ты,
Як надвор’е ў роднай старонцы?
А ў Жэневе на возеры – яхты
Ўсе ляцяць і ляцяць у бясконцасць!
Горы тут прыгажэйшыя самыя,
Их вяршыны - кароны царския.
А яшчэ тут брэгеты щ крамах
Спрэс швейцарскія!
Тут таксама любяць гітары
І чытаюць прыстойныя кніжкі,
На гадзіннік for military
Тут даволі вялікія зніжкі.
Час тут так незаўважна цячэ…
Не набыў. Мо паеду яшчэ.
***
Пошум ветру, хацінка за тынам,
Журавель над бяздоннем рыпіць,
І спіной да капічкі дзяўчына
Прытулілася – не адляпіць!
“Ах, як хоча яна, ах, як хоча!..” –
Нечаканыя выбрыкі лесу…
Бессаромна-блакітныя вочы
Утаропіліся ў нябесы.
І вачэй тут, і студні бяздонне…
Як празнаць, што бліжэй табе сення?
***
Цэмра ці святло – табе ўсе роўна…
За акном мароз і снег мяцеліць.
А Багі не выключылі поўню –
Не паспелі, ці не захацелі.
Ну, а можа, ім ужо ўсе роўна…
***
Разгоніць ветрам жураўліны строй,
Пагубяць зелкі моць сваю і сілу.
Лістоту кружыць, бы пчалі рой…
І ты захочаш восеньскай парой
Вось так, знянацку, здацца мне на міласць.
Раса прыгне сцяблінкі да зямлі,
Запалымнеюць на ўзгорку клены.
Імкнуцца да прычалаў караблі,
Цудоўна на душі і на зямлі…
У час такі я не бяру палонных!
ВЫПРАБАВАННЕ ЯЗМІНАМ
Сення нікому не здраджвае густ
І не зважаем на чуткі.
Шлбнай сукенкай – язмінавы куст,
Белы-бялюткі.
Прыдзе знянацку ен на ўспамін
Ў садзе, а не ў букетах.
І не чаромха, не бэз, а язмін,
Гэта шчымлівае лета!
Бульба “старая” і леташні хлеб,
Дзень сінявока-бясконцы!
Запаланіў ўсе лугі кураслеп,
Быццам маленькія сонцы!
…Потым паедзем праз лес на снапах –
У час пераспелай маліны.
Сення ж атрутна-міндалевы пах –
Подых язміну.
Вымыеш ногі ў цеплым пяску,
Злічыш асттатнія дні.
Квецень язміну. І ты не ў вазку –
Ты – на кані!
Будзеш на фінішы першым.
Вершна.
Жыві, дзе ўдосталь ветру…
Аляксей Белы
*Опубликовано проектом Superovo