Центральная городская библиотека Барановичей

 

 

Центральная городская библиотека Барановичей

г. Барановичи, ул. Ленина 51,53 

+375-163-64-31-94

 

Библиотека в Барановичах

НАША АФIША:

♦ з 28.04. па 30.07. – персанальная выстава творчых работ “Тэкстурная сімфонія” Валерыі Несцярук экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая.  Валерыя Несцярук – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуе выкладчыкам па класе фартэпіяна і канцэртмайстрам у УССА “Баранавіцкі дзяржаўны  музычны каледж”. Валерыя – вельмі творчы чалавек: з ранняга дзяцінства захаплялася музыкай, танцамі, маляваннем. На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія інтэр'ерныя  карціны і дэкаратыўныя пано, рэльефныя карціны – унікальны сінтэз жывапісу і скульптуры. Уваход вольны для усіх жадаючых. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31  94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.
 
♦ з 21.05. – інтэрактыўная алея “155 прычын любіць Баранавічы” экспануецца ў межах праекта “Кніга ў горадзе” да 155-годдзя горада. Гэта вынік аднайменнага  фотамарафона, арганізаванага аддзелам дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Згодна з Палажэннем на конкурс прымаліся каляровыя або чорна-белыя  фотаздымкі, якія адпавядалі прапанаваным у ім тэмам. Каля сцен цэнтральнай бібліятэкі ўздоўж вул. Леніна 51 і 53 на 15 стэндах размешчаны работы, якія набралі  найбольшую колькасць галасоў у сваіх намінацыях. Узрост: 12+ /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч, бібліятэкар І кат. К.А. Раманюк/.
 
♦  21.07. – гульнёвая праграма “У свеце галаваломак” адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ  № 13 Удзельнікаў сустрэчы чакаюць цікавыя сумесныя гульні на развіццё кемлівасці, логікі, уяўлення і знаходлівасці. Пачатак у 11.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.:  40 36 90 /адк.: бібліятэкар Дз.У. Богдан/.
 
♦ 22.07. – літаратурны ваяж “Падарожжа ў Казкаград” пройдзе ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 16 Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавую гульнёвую праграму з конкурсамі “І мы таксама”, “Перавертышы”, заданнем “Што лішняе” і віктарынай “Казачны транспарт”.  Пачатак у 10 і 11.00.Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136 Тэл.: 45 08 19 /адк.: бібліятэкар Н.Ф. Галуза/.
 
♦ 23.07. – гульнятэка “Летні тымбілдынг” збірае наведвальнікаў Патрыятычнага лагера “Бурштын” у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Прысутных чакаюць настольныя гульні розных фарматаў. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/. 
 
♦ 24.07. – гадзіна цікавых паведамленняў “Ці патрэбны нам вітаміны? Вітаміны нам неабходны!” пройдзе ў філіяле № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка” для наведвальнікаў прышкольнага лагера СШ № 16 Дзяцей чакае знаёмства з вітамінамі праз загадкі “Гародніна і садавіна – вітамінныя прадукты”, конкурс “Адгадай па паху”,  віктарына “Шкодныя і карысныя прадукты”, прагляд мультфільма “Навошта арганізму вітаміны” і г. д. Пачатак у 10 і 11.00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136 Тэл.: 45 08 19 / адк.: бібліятэкар І катэгорыі К.С. Ладуцька/.
 
♦ 25.07. – гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. З 9 да 13 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў  (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14 да 18 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.
 
♦ 26.07. – праграма “Дзень успамінаў любімых кніг” збірае гасцей у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Удзельнікаў сустрэчы чакаюць сумесныя  чытанні, літаратурныя гульні і прыемныя зносіны.Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 16.00. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар  Н.А. Станкевіч/.
 
♦ Гістарычнае анлайн-апытанне “Захоўвайце памяць аб вайне” створана супрацоўнікамі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы да 85-годдзя з пачатку Вялікай  Айчыннай вайны на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Запрашаем Вас прыняць удзел у апытанні. Праверце сваё веданне гістарычных  падзей, тэхнікі і імёнаў героеў гэтай эпохі. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 32 10 /адк.: бібліёграф I кат. Л.В. Шлык/.
 
♦ Буктрэйлер “Час прыгод”, створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П.Таўлая, размешчаны на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Для наведвальнікаў сайта падрыхтавана падборка твораў, у якіх Вас чакаюць неверагодныя прыгоды. Каб падрабязней  даведацца пра кнігі, трэба клікнуць па фота. Цікавыя факты пра пісьменнікаў і іх творы можна паглядзець, націснуўшы на іконкі побач з фота. Узрост: 12+. Тэлефон для  даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар IІ кат. Ю.В. Лібік/.
 
♦ Краязнаўчая віктарына “8 ліпеня – Дзень вызвалення горада Баранавічы” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створана супрацоўнікамі  аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай гераічнаму вызваленню горада  Баранавічы ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў. Важная акалічнасць: у рэсурсе выкарыстаны фота ваенных Баранавічаў з архіваў, знойдзеных у адкрытым інтэрнэт-доступе.  Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. 
 
♦ Літаратурна-краязнаўчая віктарына “Ян з Мышы” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” да 230-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Яна Чачота. Прапануем Вам адказаць на пытанні  віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці нашага таленавітага земляка. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/. 
 
♦ Метадычны веснік “Літаратурны арт-тур па Баранавічах” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Інтэрактыўнае выданне ўключае цікавыя  матэрыялы, прысвечаныя скульптурам малой формы, якія размешчаны на  вуліцах г. Баранавічы, і зроблена спроба звязаць іх з вядомымі літаратурнымі сюжэтамі. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.
 
♦ Фотаэкскурс “Ажыўшая гісторыя” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П /Таўлая да 155-годдзя г. Баранавічы. Якімі былі Баранавічы 30, 40, 50 гадоў таму? Пра гэта лепш за ўсё могуць расказаць старыя фатаграфіі. Бібліятэчныя спецыялісты паспрабавалі "ажывіць" рэтрафатаграфіі  Баранавічаў з дапамогай штучнага інтэлекту. Запрашаем “прайсціся” па баранавіцкіх вуліцах мінулых гадоў! Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова, бібліятэкар І.П. Гоўша/.
 
 
Кніжныя экспазіцыі:
з 01.07. – юбілейная палічка “Выйшла казка прагуляцца” да 100-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка С. Баруздзіна падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4  “Гарадская бібліятэка”. На экспазіцыі прадстаўлены лепшыя творы аўтара. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21 Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф. Мікула/.
 
з 01.07. – літаратурны каляндар “Юбіляры ліпеня” прадстаўляе матэрыялы да 150-годдзя А. Пашкевіч (Цёткі), беларускай пісьменніцы; да 155-годдзя М. Пруста, французкага пісьменніка; да 170-годдзя Б. Шоу, англійскага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+.  Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/.
 
з 01.07. – выстава “Сучасны друк Беларусі” чакае наведвальнікаў бібліятэкі ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавую  падборку сучасных беларускіх газет і часопісаў. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.
 
з 02.07. – выстава-рэкамендацыя “Кніжныя сцяжынкі лета” чакае наведвальнікаў бібліятэкі ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62 Тэл.: 67 79  31 /адк.: бібліятэкар Ж.П. Сасніцкая/.
 
з 02.07. – выстава “Кнігі з жаночым характарам” экспануецца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: Узрост: 16+.  Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/. 
 
з 04.07. – выстава-матыватар “За будучыню Беларусі: без наркотыкаў, без тытуню, без алкаголю” ў рамках факультатыву “Формула здароўя” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 4 “Гарадская бібліятэка” да Сусветнага дня прафілактыкі алкагалізму. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21 Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. Н.Ф.  Мікула/.
 
з 06.07. – кніжная паліца спецыяліста “Прававы навігатар” экспануецца ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая і прадстаўляе сцэнарныя і  аналітычна- метадычныя матэрыялы прававога зместу ў дапамогу не толькі бібліятэчным работнікам, але і педагогам, выхавацелям і ўсім зацікаўленым. Узрост: 16+. Адрас:  вул. Леніна, 53 Тэл.: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Ю.В. Лібік/.
 
з 20.07. – выстава “Кніга вучыць нас сябраваць”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сяброўства, падрыхтаваная супрацоўнікамі філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая  бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Савецкая, 136 Тэл.: 45 08 19 /адк.: бібліятэкар І катэгорыі К.С. Ладуцька/
.
з 20.07. – чытацкая настальгія “Кнігі назаўсёды”, прымеркаваная да Дня ўспаміну любімых кніг, запрашае вас у філіял № 4 “Гарадская бібліятэка”. На выставе будуць  прадстаўлены творы мінулых гадоў і кнігі, якія выклікаюць цёплыя ўспаміны пра дзяцінства і юнацтва. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21 Тэл.: 66 95 73 /адк.: заг. філіяла А.У.  Альпяровіч/.
 
 
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь:
з 01.07. – выстава роднага краю “Пад мірным небам Беларусі” экспануецца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку кніг, якія прысвечаны ключавым этапам станаўлення беларускай дзяржаўнасці, гераічнаму мінуламу і выбітным асобам, якія ўславілі нашу зямлю. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі,  21 Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар А.В. Мытніцкая/.
 
з 02.07. – кніжная выстава “Пра подзвіг раскажуць кнігі…” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Савецкая, 136  Тэл.: 45 08 19 /адк.: бібліятэкар Н.Ф. Галуза/.
 
 
Да 230-годдзя з дня нараджэння Я. Чачота, беларускага пісьменніка:
з 01.07. – выстаўка-бібліятэрапія “Исцеляющая классика” : “Паэты жывуць між нас” падрыхтавана ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21 Тэл.:  66 95 73 /адк.: бібліятэкар II кат. І.В. Саванец/.
 
з 01.07. – літаратурны каляндар “Юбіляры ліпеня” прадстаўляе матэрыялы да 230-годдзя Я. Чачота, беларускага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў  аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І.  Бурэц/.
 
з 01.07. – выстава “Я ў думках лячу зноў да роднага краю…” падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна,  51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/. 
 
 
Да 150-годдзя Цёткі (А. Пашкевіч), беларускай пісьменніцы:
з 01.07. – літаратурны каляндар “Юбіляры ліпеня” прадстаўляе матэрыялы да 150-годдзя А.Пашкевіч (Цёткі), беларускай пісьменніцы. Экспазіцыя дзейнічае на працягу  месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар  І кат. Т.І. Бурэц/.
 
з 13.07. – юбілейная выстава “Гармонія верша і прозы” чакае наведвальнікаў бібліятэкі ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 16+. Адрас: вул. Кірава, 62 Тэл.: 67 79 31  /адк.: бібліятэкар С.А. Логіш/
===========================================================================================================
ЦГБ имени В.П. Тавлая - это социокультурный центр города Барановичи, в котором созданы условия для полезного отдыха и развития интересов горожан, их образовательного и профессионального роста, удовлетворения информационных потребностей.
 
Структура ЦГБ:
• отдел обслуживания и информации
• отдел методической и аналитической работы
• отдел автоматизации библиотечных процессов
• отдел комплектования, обработки и организации единого фонда ЦБС
 
Центральная городская библиотека им. В.П. Тавлая 
 
225404 г. Барановичи, ул. Ленина 51,53 
 
Время работы:
10:00-19:00 
Cанитарный день - вторая пятница месяца

+375-163-64-31-94

http://tavlay-library.by
 
Будем рады приветствовать Вас в наших группах в ВКонтакте и Фейсбуке:
https://vk.com/bar.chitayut/
https://www.facebook.com/bar.chitayut/

 

 
*Опубликовано проектом Superovo
 
 
 

 

Digital-агентство WebSuperovo

В мире юных мечтателей и активных игр важен каждый шаг, и наша коллекция детской одежды создана для стильных малышей и подростков.

В интернет-магазине Закуток вы найдете самый широкий выбор одежды для мальчиков и девочек. Курки и пальто, свитера и байки, брюки и шорты, юбки и платья - мы предлагаем разнообразие стилей, дизайнов и цветов, чтобы каждый ребенок мог найти что-то по своему вкусу. Мы уверены, что ваш ребенок будет в восторге от своего нового стильного и практичного гардероба от Zakutock.by!

 


 
Центральная  библиотека г. Барановичи: описание

Центральная библиотека г. Барановичи: описание

Центральная городская библиотека имени В. Тавлая приглашает гостей!

Показано с 1 по 1 из 1 (всего 1 страниц)

Все фильмы в Барановичах

Спектакли, концерты, выставки, цирк, балет в Барановичах

Афиша учреждений Барановичей