Баранавіцкі паэт Алесь Корнеў: Ад вескі Флар’янава да Паўлінова

Творчество барановичских поэтов, литераторов, о поэме Алеся Корнева “Ад в. Флар’янава да Паўлінова" - читай в каталоге Суперово!

Ад вескі Флар’янава да Паўлінова

06.07.2018

             

             Паэма Алеся Корнева “Ад в. Флар’янава да Паўлінова”, якая выйшла менавіта ў год Малой Радзімы, распавядае пра знакмітых шляхцічаў
беларушчыны  -  філосафа Фларыяна  Бохвіца і палітычнага дзеяча Тадэвуша Рэйтана), а таксама пра іх сяброўства з вядомай беларуска-польскай
пісьменніцай Элізай Ажэшка. Апісаныя падзеі адбываліся на малой Радзіме Алеся Корнева - на тэрыторыі Ляхавіцкага і Баранавіцкага раенаў. Прачытаем разам! 
Гады мільгаюць і стагоддзі, 
А людзі дык яшчэ хутчэй.
Мінулае, сказаўшы: “Годзе!”,
Знікае назаўжды з вачэй.
Сціраюцца з жыцця і даты
Як радасці,так і нуды.
Жылі ксяндзы, паны, салдаты…
Куды ж вы дзеліся? Куды?
Гісторыя ўсё піша, піша, піша! 
Аднак жа, прачытайма зноску
Не пра курган ці гарадзішча,
А пра закінутую вёску.
Жылі калісь там жыхары,
Што аздаблялі гэты край.
Дык, памяць, яскаю гары!
У час мінулы зазірай!
Успыхвалі тут і паўстанні,
І войны неслі жах чарговы.
А ўзаўтра з вёскаю што стане?
Мо, стлее ад Перабудовы?
Шукаюць людзі паратунак.
Куды ж ляціце вы? Куды?
Я ж бачу – за плячыма клунак!
Намерыліся ў гарады
Ад запусцення і знямогі…
– Гэй, вёсачка мая малая,
Вярніся хоць і з паўдарогі! – 
Зямелька просіць, умаляе!
– Вярніся, родная мая! – 
Крычу і умаляю я!
 
*
За небакрай ляцяць стагоддзі,
Схаваўся і век васемнаццаты.
А хто з яго крупіцу знойдзе?
Сябрук, мо, зможаш пастарацца ты?
Капаліся  ў зямлі літвіны,
Быў след паляка і яўрэя.
Заўсёды помніць мы павінны,
Што сонца ўсіх ласкава грэе.
Успомнім Бохвіц Рамуальда,
Які заўжды імкнуўся к шанцу:
Яўрэй штодня падводзіў сальда
Свайму гандлёваму балансу.
І неўзабаве стаў элітай
З-за мудрасці і маладзецтва,
Зрабіўся ў Рэчы Паспалітай
Фігурай моцнага шляхецтва.
Заўсёды ў працы быў педантам,
Не ўспыхваў пры людзях сярнічкай.
Ён быў мудрэйшым пратэстантам,
А жонка – цвёрдай каталічкай.
Сын Рамуальда Фларыян
Народжаны ў мястэчку Мір.
Вучыў яго (быў гэткі план)
Дамініканскі манастыр.
Пасля наведваў хлопец гэты,
Такі праніклівы і ўмільны,
Яшчэ і універсітэты
Ў далёкім Кіеве і ў Вільні.
Ды не, не быў ён блазнаватым,
Але жыццё ўспрымаў не вяла.
Чамусьці праца адваката
Яго зусім не захапляла.
І жыць далей не думаў ён так.
Вандроўнічаць па свеце годзе!
Ля Ляхавіч купіў маёнтак
Якраз у трыццаць трэцім годзе. 
Раз быў аблашчаны Палінкай
З вясеннім прозвішчам – з Маеўскай,
То стаў ён ейнай палавінкай – 
Была з фігурай каралеўскай!
 
О, як удала хлопец женіцца!
Бо жоначка не проста дама…
Яна – любімая пляменніца,
Каго? – Міцкевіча Адама!
Відаць, таму і Фларыян
Сярод лугоў і яркіх росаў
Тварыць стаў, як пясняр-баян,
Як навароджаны філосаф.
Ідэі свабодамыслення,
Атэістычныя развагі
Ўжо казыталі пакаленні
Ў часы Адукацыйнай смагі.
У процілегласць тым ідэям
Флор верыў у вяршэнства Бога,
І навуковым праметэям
Не прадракаў ён анічога.
Пісаў пра іх ён і пры гэтым,
Не прыкрываючы цынізму,
І ўрэшце стаў апалагетам
Шырокага каталіцызму.
 
Выказваўся і пра пытанні
Грамадска-палітычныя
І верыў што ў грамадстве стане
Культура больш этычная.
Падкрэсліваў значэнне працы
Для кожнага ў супольнасці,
І выступаў ён, як дарадца
Абмежаванай вольнасці.
Абажаствляючы іконы,
Хоць і філосаф маладжавы,
Загадваў паважаць законы
Патрабавальнае дзяржавы.
Ён працаваў нярэдка ў стоме
І не казаў сабе, што хопіць.
Жыў у драўляным светлым доме
І быў гасцінным вельмі Бохвіц.
То крэсла госцю ён падсоўвае,
А то духмяную гарбату.
Інтэлегенцыя мясцовая
Ішла ахвотна ў яго хату.
Былі там літаратары,
Філосафы ўскіпалі смела,
І часам, як у кратары,
Бурліла спрэчка і гарэла.
 
 
У Вошкаўцах жыў Фларыян,
У сваім доме аж да смерці, 
Пакуль несастарэлы стан
Хваробам не ўдалося зжэрці.
Паблякла за сядзібай зарава…
Сяляне плакалі тады,
Бо спадара павезлі ў Дарава 
На каталіцкія клады.
Калі ў рай рушыў Фларыян,
Прайшоўшы пад вясёлкай-аркай,
Яго сынок любімы Ян
Пачаў загадваць гаспадаркай.
Ён быў удзельнікам паўстання ,
Але пазбег сур’ёзнай кары.
Хвалюць і дасюль пытанні:
Чаму рассеяліся хмары?
Ці, мо, таму, што быў гусарам,
Прытым яшчэ і афіцэрам?..
Тады прысуджвалі ўсіх к карам,
К вышэйшым,як звычайна, мерам!
 
Якога ж важнага бамбізу
Адараваў ён ці абвёў?..
Пасля ля Вошкаўцаў паблізу
Сядзібу новенькую ўзвёў,
Назваўшы ў гонар свайго таты
Паселішча “Флар’янава”.
Хоць і былі, вядома, страты,
Ды жыць пачне там нанава.
 
Пазбавіўшыся ад бяды,
З уладай не губляў стасункаў.
Стаў дбайна вывучаць сады,
Выводзіць новыя гатункі.
Быў супраць крэпаснога права.
Свой век яно ўжо аджыло.
А тут? Ці зрушылася справа?
Тут крэпасніцтва не было.
Заўважым, што сядзіба Яна
Была высокае културы – 
Дабро было там расцугляна,
Ахайваліся самадуры.
Пісаў ён вершы пра прыроду,
Пра бляск вясны і восені,
І пра пратэсты, і пра згоду,
І пра грамадскія адносіны.
Ды ўсё-ткі аграномія
Займала дух яго патроху.
 
Учора ў гэтым доме я
Ўявіў даўнейшую эпоху.
 
 
 
 
Дзіўлюся часам Бохвіц Янам.    
У год паўстання млела ночка…
Ён, будучы зусім не п’яным,
Абдумаўшы, зачаў сыночка.
 
Тадэуш, паслядоўнік бацькі,
Спакой урада не трывожыў,
Інтэлегентны быў, не хвацкі,
Затое вельмі ўжо прыгожы!
Жаніцца? Дык навошта спешка? – 
Ён разважаў абгрунтавана.
 
 
 
А вось пісьменніца Ажэшка – 
Сур’ёзная, хоць і не панна.
Была ў Фларьянава нярэдка,
Жыла падоўгу, чаравала,
Нібы нявянучая кветка,
Якой не трэба пакрывала.
Хоць шмат старэйшая ва ўзросце,
Але прываблівала пані.
Быў рады ён, як гэта госця
Свет новы малявала ў спальні.
 
 
    *
Здзіўлялася ікона ў куце,
Што так узбуджана Ажэшка,
І што нястрымныя пачуцці
Не маскіруе і адзежка.
Жанчына зноў бярэ аловак – 
Працуе над лістом рахмана.
Прыдумала ўжо загаловак
Свайго лірычнага рамана.
Сырод вячэрняга зацішша
Маршчынкі ўспыхваюць на лбе,
А пані піша, піша, піша
Пра любага і пра сябе:
 
“Якая дзіўная сядзіба!
А тут , за сценкай, Ён жыве!
Развагі, думкі, сёння хіба
Вам не змарыццца ў галаве?
Алнак, не кідайцеся ў жар вы,
Нібы асенні ліст апалы,
Хоць на душы – і струны арфы,
Хаця ля сэрцы – і цымбалы!
Цярпі, цярпі, лісток паперы
Пакуль пачуцці апішу…
Я закахалася без меры
І не магу стрымаць душу,
Якая радасна ўспрымае
Праменьчыкі Ягонай аўры.
А за акном шум уздымае
Бярозка і… прарочыць лаўры!
Ад шчасця я аж маладзею
І адчуваю ўздым духоўны!
Я запішу ў раман падзею
І кожны ўчынак свой грахоны.
О, божа, я ж не вінавата,
Што запрсіў Ён у Флар’янава,
Што кожны дзень тут – як бы свята,
Якое ўтворана непланава…”
 
 
      *
Эх, як спыніць нам час бягучы?
Гады і дні, што ланцужок
Нябачных кольцаў адплывае,
Нібыта ў век палеазоя…
Шмат добрага ў жыцці бывае,
І не забыць нам тое-сёе…
Яго не кінеш у мяшок, 
Не саграбеш яго да кучы.
 
Жыла Эліза ўсё ж не блізка.
Затое – ласкавыя крозы! 
А бурная іх перапіска – 
Выдатны ўзор мастацкай прозы.
Памкненні Яна не астылі, 
І ля дарогі на Варшаву
Дом у неогатычным стылі
Ён збудаваў сабе на славу.
Стварыў маёнтак што ў Парыжы,
Дзе ўсіх прываблівала зала.
А побач – рэчка Качарыжка
І азярцо ў гаёчку ззяла.
Шляхецкі двор у гонар маці
Стаў называць ён Паўлінова.
Шмат год жыцця панужо страціў,
А зараз жыць пачне нанова,
Раз долечка зусім не поле…
Хай вошы ў Вошкаўцы паўзуць.
А тут – грыбы і ягад болей,
І салаўі настрой даюць,
І не шкадуюць новых порцый.
Хай радуе птушыны спеў,
Каб у тугіх развагах творцы
Хутчэй свой каласок саспеў.
Развага, тут між дрэў не лётай,
Хай крышку адпачне парыў.
Тут Янка (ці Антон?) з ахвотай
І жыў, і з радасцю тварыў.
 
 
===========================================
 
 
Сядзібу сябрукі любілі:
Яна ж – людской культуры вешка.
На рэйтанскім аўтамабілі
Сюды прымчала і Ажэшка.
 
Старэнькі Янусь, не сядзі там
Без хвалявання і сюрпрызу.
Эліза прыбыл

 &am


Написать комментарий