В интернет-магазине Закуток вы найдете самый широкий выбор одежды для мальчиков и девочек. Курки и пальто, свитера и байки, брюки и шорты, юбки и платья - мы предлагаем разнообразие стилей, дизайнов и цветов, чтобы каждый ребенок мог найти что-то по своему вкусу. Мы уверены, что ваш ребенок будет в восторге от своего нового стильного и практичного гардероба от Zakutock.by!
Центральная городская библиотека Барановичей
г. Барановичи, ул. Ленина 51,53
+375-163-64-31-94

НАША АФIША:
♦ з 10.03. – інтэрактыўная алея “Кветкі маёй зямлі. Жаночы летапіс краіны” экспануецца ў межах праекта “Кніга ў горадзе” і прысвечана Году беларускай жанчыны. Каля сцен цэнтральнай бібліятэкі ўздоўж вул. Леніна 51 і 53 на 15 стэндах размешчаны кароткія звесткі аб знакамітых жанчынах мінулых стагоддзяў, якія на працягу шматвекавой гісторыі Беларусі сваёй дзейнасцю зрабілі значны ўнёсак у мастацтва, навуку, культуру і іншыя сферы жыцця нашай краіны і нашых сучасніцах. QR-коды, размешчаныя на кожным стэндзе, выводзяць карыстальнікаў на віртуальную пашыраную версію прадстаўленай экспазіцыі. Узрост: 12+ /адк.: намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Е.А. Барзілава, бібліятэкар І кат. К.А. Раманюк/.
♦ 26.03. – сустрэча “Літаратурная вячэра “Забыццё пахне карыцай” у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая па кнізе амерыканскай пісьменніцы Крысцін Хармель. Цікавая сустрэча падорыць прыхільнікам якаснай літаратуры шмат яскравых момантаў і ўтульную атмасферу для сумесных абмеркаванняў. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 18.28. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.
♦ 26.04. – праграма “Crazy Stories” з настольнымі гульнямі для наведвальнікаў бібліятэкі, якія вывучаюць англійскую мову, пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая з удзелам педагога Наталлі Максімук. Пачатак у 11.00. Для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 / адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.
♦ 26.04. – праект “Чытаю сабаку” аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая і ТАА “Кінолаг хелп” працягвае сваю дзейнасць. Да ўдзелу запрашаюцца малодшыя школьнікі і дашкольнікі, якія ўжо ўмеюць чытаць. Дзеці, якія чытаюць услых сабакам, хутка паляпшаюць свае чытацкія навыкі. Бібліятэкары прапануюць на выбар самыя цікавыя кнігі для чытання. З дзецьмі працуе спецыяльна навучаны сабака, які гатовы ўважліва слухаць чытаючага. Побач з сабакам знаходзіцца кінолаг. Удзел у мерапрыемстве па папярэдняй рэгістрацыі. Пачатак у 14.15. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.
♦ 26.04. – сямейнае чытанне “Ану, Петсан!” правядуць супрацоўнікі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая па кнізе Свена Нурдквіста, шведскага дзіцячага пісьменніка і ілюстратара. Дзеці паслухаюць пра прыгоды кацяня Фіндуса і яго гаспадара Петсана, змайструюць сваімі рукамі нешта цікавае і пагуляюць у вясёлыя гульні. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Даведкі па тэл.: 40 36 90 Пачатак у 16:00. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: вядучы бібліятэкар Н. А. Станкевіч/.
Бібліяноч “Жанчына. Стваральніца. Муза”
♦ 24 красавіка
17.30 – сустрэча “Беларуская пятніца: жаночы род” пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая з удзелам філолага Святланы Ляўчук. Удзельнікаў сустрэчы чакаюць гучныя чытанні ўрыўкаў з твораў беларускіх аўтараў, разбор цікавых слоў і выразаў, настольныя гульні па-беларуску. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Даведкі па тэл.: 40 36 90 Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: вядучы бібліятэкар Н. А. Станкевіч, бібліятэкар А.С. Будзько/.
18.00 – сустрэча з Валянцінай Драбышэўскай “Трынаццаць пераўвасабленняў” адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Валянціна Драбышэўская – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік, літаратурны рэдактар, перакладчык, сцэнарыст, педагог, філолаг, пераможца шматлікіх конкурсаў і лаўрэат шматлікіх прэмій, узнагароджана медалём Максіма Багдановіча і медалём паэта і воіна Ігара Грыгор'ева. Узрост 6+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 / адк.: загадчык аддзела Н.А. Масалбасава/.
18.30 – гульня майстар-клас для пачаткоўцаў “Падзямеллі і драконы” арганізавана ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі збіраюць жаночую каманду для таго, каб удзельніцы маглі паспрабаваць сябе ў ролі ваяра або мудрай чараўніцы, даведацца чаму “Падзямеллі і драконы” лічаць гульнёй для самых разумных і добра правесці час. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Даведкі па тэл.: 40 36 90 Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: вядучы бібліятэкар Н. А. Станкевіч, бібліятэкар А.С. Будзько/.
19.00 – квэст “Такія розныя жанчыны” падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Удзельнікаў гульні чакае падарожжа па гісторыі – ад даўніны да нашых дзён, прысвечанае знакамітым беларускам. Запрашаем да ўдзелу каманды з 3–5 чалавек. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Даведкі па тэл.: 40 36 90 Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: вядучы бібліятэкар Н. А. Станкевіч, бібліятэкар А.С. Будзько/.
20.30 – літаратурная вячэра “Забыццё пахне карыцай” у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая па кнізе амерыканскай пісьменніцы Крысцін Хармель. Цікавая сустрэча падорыць прыхільнікам якаснай літаратуры шмат яскравых момантаў і ўтульную атмасферу для сумесных абмеркаванняў. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53 Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч, бібліятэкар А.С. Будзько/.
♦ 25 красавіка
18.00 – творчая майстэрня “Жаночы партрэт” з удзелам мастачкі Вольгі Сучковай адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Удзельнікам сустрэчы будзе прапанавана стварыць свой аўтапартрэт у тэхніцы калажу. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Даведкі па тэл.: 40 36 90 Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: вядучы бібліятэкар Н. А. Станкевіч, бібліятэкар А.С. Будзько/.
19.45 – паэтычны вечар з Аляксеем Кулаковым, беларускім пісьменнікам і гукарэжысёрам, пройдзе ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Удзельнікаў сустрэчы чакае цікавая гутарка з пісьменнікам і прыемная атмасфера. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Даведкі па тэл.: 40 36 90 Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: вядучы бібліятэкар Н. А. Станкевіч, бібліятэкар А.С. Будзько/.
21.00 – акустычны канцэрт Ірыны Дзятлавай, вакалісткі і музыканта, адбудзецца ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Удзельнікаў сустрэчы чакае жывы гук, шчырыя стасункі, прыгожы голас і прыемная атмасфера. Прагучаць самыя рамантычныя і ўтульныя акустычныя песні. Удзел па папярэдняй рэгістрацыі. Даведкі па тэл.: 40 36 90 Адрас: вул. Леніна, 53 /адк.: вядучы бібліятэкар Н. А. Станкевіч, бібліятэкар А.С. Будзько/.
♦ Літаратурная віктарына “Пінокіа – Бураціна” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” да 200-годдзя з дня нараджэння італьянскага пісьменніка Карла Калодзі, да 145-годдзя з пачатку публікацыі казкі “Прыгоды Пінокіа” і да 90-годдзя выдання кнігі Аляксея Талстога “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна”. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай гэтым вядомым персанажам. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.
♦ Метадычны веснік “Нематэрыяльная культурная спадчына Брэстчыны” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Інтэрактыўнае выданне ўключае цікавыя матэрыялы, прысвечаныя абъектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Брэстчыны. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.
♦ Фотаэкскурс “Ажыўшая гісторыя” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П /Таўлая да 155-годдзя г. Баранавічы. Якімі былі Баранавічы 30, 40, 50 гадоў таму? Пра гэта лепш за ўсё могуць расказаць старыя фатаграфіі. Бібліятэчныя спецыялісты паспрабавалі "ажывіць" рэтрафатаграфіі Баранавічаў з дапамогай штучнага інтэлекту. Запрашаем “прайсціся” па баранавіцкіх вуліцах мінулых гадоў! Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51 Тэл.: 64 31 94 /адк.: бібліятэкар I кат. А.М. Іванова, бібліятэкар І.П. Гоўша/.
♦ Літаратурная віктарына “Голас чорных буслоў” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая і прысвечана птушцы 2026 года – чорнаму буслу. Пытанні літаратурнай віктарыны складзены па творах беларускіх аўтараў. ПУзрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.
♦ Літаратурная віктарына “Полымя ружовых верасоў” створана супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П. Таўлая на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Прапануем Вам адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай расліне 2026 года – верасу звычайнаму. Узрост: 2+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.
===========================================================================================================
ЦГБ имени В.П. Тавлая - это социокультурный центр города Барановичи, в котором созданы условия для полезного отдыха и развития интересов горожан, их образовательного и профессионального роста, удовлетворения информационных потребностей.Структура ЦГБ:
• отдел обслуживания и информации
• отдел методической и аналитической работы
• отдел автоматизации библиотечных процессов
• отдел комплектования, обработки и организации единого фонда ЦБС
Центральная городская библиотека им. В.П. Тавлая
225404 г. Барановичи, ул. Ленина 51,53
Время работы:
10:00-19:00
Cанитарный день - вторая пятница месяца
+375-163-64-31-94
http://tavlay-library.by
Будем рады приветствовать Вас в наших группах в ВКонтакте и Фейсбуке:
https://vk.com/bar.chitayut/
https://www.facebook.com/bar.chitayut/
https://vk.com/bar.chitayut/
https://www.facebook.com/bar.chitayut/
*
Опубликовано проектом Superovo
Опубликовано проектом SuperovoЦентральная библиотека г. Барановичи: описание
Центральная городская библиотека имени В. Тавлая приглашает гостей!
Показано с 1 по 1 из 1 (всего 1 страниц)





















-360x460.jpg)





-320x500.jpg)












