Запрашаем 22 лістапада 2018 г. на Свята кнігі “Маіх радкоў няма без Беларусі” ў публічныя бібліятэкі горада Баранавічы!
Цікавыя, тэматычныя праграмы адбудуцца ва ўсіх філіялах ДУК “Цэтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Наведвальнікаў мерапрыемстваў у межах свята чакаюць цікавыя тэматычныя праграмы. Галоўнай падзеяй свята стане літаратурна-паэтычная праграма “Мой родны край, ты для мяне – адзіны!” у ЦГБ імя В. Таўлая. У праграме ввозьмуць удзел вядомыя ў нашым горадзе творцы. У якасці ганаровага госця чакаецца Ніна Загорская, Заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. На працягу дня гараджане змогуць узяць удзел у паэтычным квілце “Рыфмуецца з Радзімай”, краязнаўчым фотатэсце “Лёсы, стаўшыя гісторыяй”, конкурсе-экспедыцыі па кнізе “Падарожжа па краіне беларусаў” В. Вольскага, літаратурным квэсце “У пошуках загадкавых скарбаў”, тэматычнай акцыі, наведаць відэасалон “Ожившие стихи”, тэматычныя краязнаўчыя выставы і шматлікія іншыя мерапрыемствы.
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая
-
З 10:00 да 14:00 паўдзельнічаць у паэтычным квілце “Рыфмуецца з Радзімай” можа кожны жадаючы ў фае бібліятэкі. Наведвальнікам бібліятэкі будзе прапанавана ўспомніць чатыры радкі з вершаў беларускіх пісьменнікаў пра радзіму. Таксама на спецыяльна ўсталяванай дошцы можна будзе суаднесці вершаваныя радкі з аўтарам. Узрост: 12+
-
З 10:00 да 14:00 - краязнаўчы фотатэст “Лёсы, стаўшыя гісторыяй” наведвальнікі бібліятэкі змогуць прайсці ў зале галіновай літаратуры (краязнаўства) ЦГБ імя В. Таўлая. Сутнасць задання заключаецца ў тым, каб па фота назваць імены знакамітых асоб баранавіцкага краю, звярнуўшы сваю ўвагу на прапануемыя падказкі. Узрост: 12+
-
кніжная экспазіцыя “Бацькаўшчына, светлая мая” ў зале галіновай літаратуры будзе прадстаўлена прыгожымі сучаснымі беларускімі ілюстрацыйна-інфармацыйнымі выданнямі, кнігамі з аўтографамі знакамітых беларускіх пісьменнікаў з фонду бібліятэкі, а таксама выданнямі баранавіцкіх паэтаў і пісьменнікаў. Узрост: 12+
-
Ў 14:00 літаратурна-музычная праграма “Мой родны край, ты для мяне – адзіны!” пачнецца ў зале галіновай літаратуры. Падчас мерапрыемства будуць гучаць беларускія вершы аб радзіме, роднай мове, беларускія прыказкі, прымаўкі, весціся размова аб славутых асобах, якія стаялі ля вытокаў беларускага друкаванага слова. З музычнымі, танцавальнымі нумарамі, літаратурнымі кампазіцыямі перад публікай выступяць: кіраўнік гурта вандроўных музыкаў “Фэст” Гарадскога дома культуры Іван Кусцінскі, ўзорны ансамбль танца “Мацейка” сярэдняй школы №13 пад кіраўніцтвам Таццяны Варашылавай, баранавіцкія паэткі Ніна Загорская, Анастасія Жук і Галіна Ліс, акцёр, рэжысёр, паэт Міхась Стрыжоў, журналіст, паэт Аляксей Белы. Узрост: 0+
-
18:00 - відэасалон “Ожившие стихи” можна будзе наведаць у сектары літаратуры на замежных мовах. Кожны жадаючы зможа паспрабаваць стварыць відэаролік па матывах вершаў М. Багдановіча і Я. Купалы ў перакладзе на англійскую мову ў праграме iMoviе. Пачатак . Уваход вольны. Узрост: 0+
-
выстава “Рэтра-горад у фотаздымках”на абанеменце будзе дзейнічаць для наведвальнікаў бібліятэкі на працягу ўсяго дня. Узрост: 12+
-
прайсці экспрэс-тэст “Ці ведаю гісторыю свайго горада?” можна будзе ўсім жадаючым на абанеменце на працягу ўсяго дня. Узрост: 12+
-
13:30 - конкурс-экспедыцыя “Падарожжа ў нязнанае…”па кнізе “Падарожжа па краіне беларусаў”В. Вольскага адбудзецца ў сектары дзіцячай літаратуры для. Вучняў 3-га класа СШ № 10 чакаюць прыпынкі на станцыях “Мая Радзіма Беларусь”, “Шум зялёных гаёў”, “Дзівосныя дываны лугоў”, “Па блакітных прасторах”, “Запаветныя мясціны”, на кожным з якіх будуць прапанаваны тэматычныя гульні, конкурсы, віктарыны. Таксама ўвазе прысутных будзе прадстаўлена кніжная выстава “Скарбы Радзімы”. Узрост: 6+
Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка
-
паўдзельнічаць у інтэрактыўнай віктарыне “Адам Міцкевіч – паэт-раманіст” можа кожны жадаючы на дарослым абанеменце бібліятэкі. Таксама супрацоўнікі запрашаюць усіх зацікаўленых адказаць на пытанні віктарыны на сайце ДУК “ЦБС г. Баранавічы”: http://tavlay-library.by . Узрост: 12+
Гарадская бібліятэка (Ф. № 1)
-
адправіцца ў літаратурнае падарожжа “З рога ўсяго многа” вучняў 3 В класа гімназіі № 3 запросяць супрацоўнікі гарадской бібліятэкі (Ф. № 1). Удзельнікаў чакае багатая цікавая тэматычная праграма: прагляд відэароліка “Звыш чакання” і мультфільма “Піліпка сынок”, віктарына ад бабулі Алены “Пазнайце казку па пачатку”, фізхвілінка з Васілінкай “Хомка, хомка, хамячок”, этнаграфічная размова “Цудоўны куфэрак”, загадкі-блытанкі “Знайдзі памылку”, конкурс юных знаўцаў “Чароўная яблынька” і інш. Пачатак у 11:30. Узрост: 6+
Гарадская дзіцячая бібліятэка (Ф. № 3)
-
акцыя “Чытаю я, чытай і ты, мой сябра!” адбудзецца ў гарадской дзіцячай бібліятэцы (Ф. № 3). Звярнушыся да выставы-прагляду “Кнігі-юбіляры 2018 года – кнігі пакаленняў” кожны жадаючы зможа даведацца, якія кнігі адзначаюць юбілей ў 2018 годзе. Таксама наведвальнікам будзе прапанавана перачытаць радкі з любімых твораў і пазнаёміцца з гісторыяй іх напісання, пакінуць водгукі на кнігі, якія чыталі раней. Узрост: 12+
Гарадская бібліятэка (Ф. № 4)
-
10:00 - суквецце творчых лёсаў “Сэрцам я гэту зямлю абдымаю” чакае вучняў 9-га класа ліцэя № 1 у гарадской бібліятэцы (Ф. № 4). Мерапрыемства пачнецца з уступнага слова бібліятэкара аб Годзе малой радзімы, пасля чаго прысутным будзе прапанавана паглядзець відэаролік пра г. Баранавічы. Працягам сустрэчы стане размова з баранавіцкімі паэтамі Раісай Раманчук і Мікалаем Зайцавым на тэму “Кожны з нас носіць ў сэрцы куточак радзімы”. Таксама вучням будзе прапанавана адказаць на пытанні краязнаўчай віктарыны-прэзентацыі, паўдзельнічаць у акцыі добрага настрою “Пажаданні нашаму гораду” і акцыі “Вершы ў падарунак”, падчас якой кожны жадаючы зможа атрымаць закладку з вершамі запрошаных на мерапрыемства паэтаў. Узрост: 12+
Гарадская дзіцячая бібліятэка (Ф. № 5)
-
11:30 - літаратурны квэст“У пошуках загадкавых скарбаў”у гарадской дзіцячай бібліятэцы (Ф. № 5) пройдуць вучні 2 Е класа СШ № 14. Вядучая пазнаёміцца з дзецьмі, растлумачыць ім сутнасць квэста, яго правілы. Удзельнікі пазнаёмяцца з картай і адправяцца з “Мацерыка Кніг” у займальнае падарожжа, падчас якога паглядзяць відэапрэзентацыю пра Беларусь, возьмуць удзел у гульні “Крокодил”, танцавальным флэшмобе паводле беларускіх народных песень, міні-віктарыне, таксама разгадаюць загадкі і паглядзяць мультфільм. Напрыканцы мерапрыемства адбудзецца ўручэнне сувеніраў. Узрост: 6+
Если Вам понарвилась статья, поделитель полезной информацией с друзьями и знакомыми!
Просто нажмите на значки соцсетей и об этом узнают еще больше людей!