Ко дню библиотек мероприятия в Барановичской библиотеке

Ко дню библиотек в Барановичской библиотеке пройдет множество увлекательных мероприятий, Мы расскажем о самом главном и интересном.

Библиотека Барановичи ко дню библиотек

             

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы - да Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь

Да Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь, які з 2001 года адзначаецца ў нашай краіне, у бібліятэках ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”
будуць ладзіцца акцыі, мерапрыемствы, экспанавацца тэматычныя кніжныя выставы. Шчыра запрашаем! 
 
 
12 верасня 2018 – музычна-літаратурная праграма “Городские истории. И немножко джаза” з удзелам Тамары Лісіцкай і Ігара Палякова,
папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў, запрашаюцца ўсе жадаючыя у залу галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая /вул. Леніна, 51/.
У праграме: вершы, проза, музыка, танцы, мноства іншых інтэрактыўных і тэатралізаваных элементаў. Вядучы праграмы – Вячаслаў Ляскоўскі.
Пачатак у 14.30. Узрост 12+

 

14 верасня 2018 – акцыя “Прочитай то, не знаю что…” адбудзецца ў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы /вул. Камсамольская, 23А/.
Бібліятэкар В.М. Юрчык прапануе наведвальнікам своеасаблівую “кніжную латарэю” – выбраць кнігу “не гледзячы” на падрыхтаванай ў рамках
гэтай цікавай акцыі выстаўцы (усе кнігі будуць запакаваны ў шчыльную паперу). Унутры чытач знойдзе запрашэнне зрабіць водгук аб прачытанай кнізе.
Узрост 12+

 

15 верасня 2018 – забаўляльная праграма “Книжное царство приглашает друзей” для наведвальнікаў прапануюць супрацоўнікі гарадской бібліятэкі
Ф. № 1 /вул. Кірава, 62/. Бібліятэчная Фея запросіць адказаць на пытанні віктарыны ў шарах “Знатоки сказок”, стварыць уласныя шэдэўры ў куточку мастака
“Весёлые карандашики”, узяць удзел у паказе мультфільмаў “Сказки на экране”, гульні для ўсёй сям’і “Вместе весело играть”, творчай майстэрні
“Я – красивая закладка. Я нужна вам для порядка”   
- акцыя-віншаванне “С праздником, библиотека!адбудзецца ў зале галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая /вул. Леніна, 51/. Пакінуць свае пажаданні 
і віншаванні бібліятэкарам на святочна прыбраным стэндзе прапануюць усім жадаючым у гэты святочны дзень заг. аддзела Н.М. Кіпель і бібліятэкар І кат.
І.І. Лукашова. Усе наведвальнікі атрымаюць рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы аб карысці кніг і чытання. Будзе аформлена кніжная выстаўка
“Библиотечный вернисаж”, на якой будуць прадстаўлены выданні, якія асвятляюць дзейнасць бібліятэк.  Акцыя будзе дзейнічаць на працягу дня
з 10.00 да  19.00. Узрост 16+. 
акцыя “День прощения задолжников” будзе дзейнічаць адразу ў некалькіх структурных падраздзяленнях: у сектары дзіцячай літаратуры і на абанеменце 
ЦГБ імя В. Таўлая (вул. Леніна, 51 і 53), цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы (вул. Камсамольская, 23А), гарадской дзіцячай бібліятэцы Ф. № 3
(вул. Савецкая, 136). На працягу дня з 10.00 да 19.00 кожны, хто па нейкіх прычынах не змог своечасова вярнуць кнігу ў бібліятэку, будзе мець магчымасць
зрабіць гэта без спагнання штрафных санкцый. Добразычлівыя адносіны бібліятэкары гарантуюць. Узрост 6+
– акцыя-латарэя “Разложи всё по книжным полочкам”  запрашаюць супрацоўнікі гарадской дзіцячай бібліятэкі Ф. № 3 /вул. Савецкая, 136/.
Яны прапануюць юным карыстальнікам у гульнявой форме праверыць сваё веданне айчыннай і замежнай мастацкай дзіцячай і падлеткавай літаратуры.
Для гэтага патрэбна будзе выбраць “латарэйны білет” (пытайце ў бібліятэкараў!) з “ключавым словам” – гэта можа быць імя літаратурнага героя, геаграфічная
назва, дзе адбываецца дзеянне вядомага твора, і т.п. На кніжнай выстаўцы, аформленай да гэтай акцыі, неабходна знайсці твор, які адпавядае ключавому
слову латарэі. Усім, хто правільна выканае заданне, гарантаваны прыемныя прызы! Узрост 6+ 
акцыя “Книжная эпидемия: зарази друга чтением” ладзіцца ў гарадской дзіцячай бібліятэцы Ф. № 3 /вул. Савецкая, 136/. Бібліятэкары заклікаюць усіх,
хто з’яўляецца актыўным карыстальнікам бібліятэкі, прывясці з сабой сябра і прапанаваць яму стаць чытачом (умовы запісу ў бібліятэку можна ўдакладніць
на вэб-сайце ДУК “ЦБС г. Баранавічы” па спасылцы  або па тэл. 42 10 43 ці 42 47 00).  Кожнаму запісанаму ў гэты дзень чытачу – сюрпрыз ад бібліятэкі.
Шчыра запрашаем! Узрост 6+ 
 
З 3 верасня 2018 – кніжная выстаўка “Чытаць – не перачытаць!” у гарадской дзіцячай бібліятэцы (Ф. № 5) /вул. Горкага, 20/ будзе прадстаўлена навінкамі
мастацкай літаратуры для дарослых. Узрост: 16+ 
інфармацыйна-метадычная выстава “15 сентября – День библиотек Республики Беларусь” экспануецца ў аддзеле метадычнай і аналітычнай работы
ЦГБ імя В. Таўлая /вул. Леніна, 53/. На выстаўцы прадстаўлены сцэнарныя матэрыялы да прафесійнага свята бібліятэкараў. Узрост 16+
З 10 верасня 2018 – выстаўка-панарама “Слово. Книга. Библиотека” аформлена ў гарадской бібліятэцы Ф. № 1 /вул. Кірава, 62/. На экспазіцыі прадстаўлены
перыядычныя выданні, кніжна-ілюстрацыйныя матэрыялы, якія асвятляюць шматгранную дзейнасць бібліятэк ва ўсім свеце. Узрост 12+ 
 
 

             


Написать комментарий